~~META: title = Мікола Чарняўскі — Кастрычнік &keywords = клён, лісця &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Кастрычнік" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Кастрычнік ====== Завіруха залатая\\ З дрэў лістоту абмятае.\\ Рассцілае дываны,\\ Дзе ні глянь – Ляжаць яны. \\ Ты пазыч мне, клён, клён,\\ Свой убор да летніх дзён.\\ Ён такі залаты –\\ Адвяду ў ім халады.\\ \\ Прыйдзе шчодрая вясна –\\ Верне твой убор яна.\\ Пачакай, бяроза, трошкі, –\\ Дай лісця свайго тры ношкі.\\ \\ Дай лісця свайго ты трошкі –\\ Я рабінцы ўкрыю ножкі.\\ Дай, асіннік, лісце, дай,\\ Што зраблю з ім – не пытай:\\ Вогненнае, быццам медзь,\\ Будзе ўзімку траўку грэць...\\ \\ Прыйшлі Пакровы:\\ "Ці ўсе да зімы гатовы?.."\\ Апусцелі ніва, луг,\\ Гул работ на іх прыглух.\\ \\ Перабраліся дары\\ З град у хаты, на сталы.\\ Лён трашчыць, ляціць кастрыца:\\ "Хто ўкалоцца не баіцца?.."\\ \\ Трэ, ляскоча церніца:\\ "Лён кашуляй вернецца..."\\ Заміргалі ў небе зоркі:\\ "Не забылі пра вячоркі?.." ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]]