творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Каго баіцца зубр?
– Зубр, ты ў пушчы –
Гаспадар.
Зубр, ты ў пушчы –
Уладар.
А скажы,
Прызнайся, дружа,
Воч пахмура не адводзь:
Ці каго баішся дужа,
Ну, не дужа, –
Трошкі хоць?..
Чмыхнуў зубр,
Пахрумстаў,
Потым
Шумна выдыхнуў:
– Янота…
– Як? Янота?
Кпіш ты мусіць?
Гэткага
Не можа быць!..
– Як хаджу, заўжды баюся, –
На яго б
Не наступіць!..
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
- міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1