~~META: title = Мікола Чарняўскі — Каго баіцца зубр? &keywords = зубр, янота, пушчы &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Каго баіцца зубр?" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Каго баіцца зубр? ====== – Зубр, ты ў пушчы –\\ Гаспадар.\\ Зубр, ты ў пушчы –\\ Уладар.\\ А скажы,\\ Прызнайся, дружа,\\ Воч пахмура не адводзь:\\ Ці каго баішся дужа,\\ Ну, не дужа, –\\ Трошкі хоць?..\\ \\ Чмыхнуў зубр,\\ Пахрумстаў,\\ Потым\\ Шумна выдыхнуў:\\ – Янота...\\ \\ – Як? Янота?\\ Кпіш ты мусіць?\\ Гэткага\\ Не можа быць!..\\ – Як хаджу, заўжды баюся, –\\ На яго б\\ Не наступіць!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]]