~~META: title = Мікола Чарняўскі — З часоў далёкіх... &keywords = сонца &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "З часоў далёкіх..." &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — З часоў далёкіх... ====== З часоў далёкіх, самых даўніх,\\ Які б яму ні выпаў лес,\\ Да вучняў ідучы, Настаўнік\\ З сабой у сэрцы Сонца нёс.\\ \\ Ім душы юныя сагрэты\\ – Сіней прасцяг, шырэй абсяг.\\ Няхай не гасне сонца гэта,\\ Да ведаў асвятляе шлях!\\ \\ Няхай паўсюль, няхай заўсёды\\ Натхняе радасць Добрых слоў,\\ І гордай будзе ўзнагародай\\ – Дзяцей павага і любоў! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]]