Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-зязюлька

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Чарняўскі — Зязюлька

– Зязюля, зязюлька,
Дзе сёння была?
Ці многа, прызнайся,
Гадкоў раздала?

– Я ў пушчу лятала,
У сад за раку,
Каго б ні сустрэла,
Вітала: ку-ку!

Сустрэўся мне ў пушчы
Вясёлы гурток –
Смех сыпаўся звонка
З лістка на лісток.

Я слухала дзетак
І ў шатах густых
Гадоў адлічыла ім –
Хопіць на ўсіх!

А ў садзе хлапчук мяне
Быццам чакаў.
Як сонечны зайчык,
Між дрэў ён скакаў.

Убачыць стараўся
Мяне на суку:
«Зязюлька, зязюлька,
Скажы мне: ку-ку!»

Я дзесяць гадкоў
Накувала яму.
Чаму гэтак скупа,
Так мала чаму?

Бо знаю Алеся,
Бо чула яго:
Лічыць да дзесятка
Умее ўсяго.

Няхай падрасце –
Зноў у сад прылячу,
І сотню,
І болей
Гадоў адлічу!

Падобныя старонкі

  • міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-зязюлька.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki