~~META: title = Мікола Чарняўскі — Зязюлька &keywords = зязюлька, сад, гадкоў, гадоў &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Зязюлька" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Зязюлька ====== – Зязюля, зязюлька,\\ Дзе сёння была?\\ Ці многа, прызнайся,\\ Гадкоў раздала?\\ \\ – Я ў пушчу лятала,\\ У сад за раку,\\ Каго б ні сустрэла,\\ Вітала: ку-ку!\\ \\ Сустрэўся мне ў пушчы\\ Вясёлы гурток –\\ Смех сыпаўся звонка\\ З лістка на лісток.\\ \\ Я слухала дзетак\\ І ў шатах густых\\ Гадоў адлічыла ім –\\ Хопіць на ўсіх!\\ \\ А ў садзе хлапчук мяне\\ Быццам чакаў.\\ Як сонечны зайчык,\\ Між дрэў ён скакаў.\\ \\ Убачыць стараўся\\ Мяне на суку:\\ «Зязюлька, зязюлька,\\ Скажы мне: ку-ку!»\\ \\ Я дзесяць гадкоў\\ Накувала яму.\\ Чаму гэтак скупа,\\ Так мала чаму?\\ \\ Бо знаю Алеся,\\ Бо чула яго:\\ Лічыць да дзесятка\\ Умее ўсяго.\\ \\ Няхай падрасце –\\ Зноў у сад прылячу,\\ І сотню,\\ І болей\\ Гадоў адлічу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]]