творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Змайстравалі сані
Мы зімою самі
Змайстравалі сані.
Змайстравалі сані –
З хвацкімі насамі.
Змайстравалі сані –
Спеў пад палазамі!
Не дзянёк які, а тры
Увіхаліся майстры:
Вадзік ды Сяргейка,
Ромка ды Андрэйка,
Ну і я, Змітрок Вярбіла, –
Працы ўсім хапіла:
Як палоззе,
Гнулі спіны…
А Юрась?
Той сыпаў… кпіны.
Каб праехацца з гары –
Селі ў іх спярша
Майстры:
Вадзік ды Сяргейка,
Ромка ды Андрэйка,
Ну і я, Змітрок Вярбіла, –
Месца ўсім хапіла.
– Ты ж, Юрась,
З санак –
Злазь!
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
- міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1