~~META: title = Мікола Чарняўскі — Змайстравалі сані &keywords = сані, змайстравалі, ромка, сяргейка, вадзік, андрэйка, юрась, хапіла, майстры, вярбіла, змітрок &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Змайстравалі сані" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Змайстравалі сані ====== Мы зімою самі\\ Змайстравалі сані.\\ Змайстравалі сані –\\ З хвацкімі насамі.\\ Змайстравалі сані –\\ Спеў пад палазамі!\\ \\ Не дзянёк які, а тры\\ Увіхаліся майстры:\\ Вадзік ды Сяргейка,\\ Ромка ды Андрэйка,\\ Ну і я, Змітрок Вярбіла, –\\ Працы ўсім хапіла:\\ Як палоззе,\\ Гнулі спіны…\\ А Юрась?\\ Той сыпаў… кпіны.\\ \\ Каб праехацца з гары –\\ Селі ў іх спярша\\ Майстры:\\ Вадзік ды Сяргейка,\\ Ромка ды Андрэйка,\\ Ну і я, Змітрок Вярбіла, –\\ Месца ўсім хапіла.\\ \\ – Ты ж, Юрась,\\ З санак –\\ Злазь! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]]