~~META: title = Мікола Чарняўскі — Звярынец захварэў… &keywords = баба, ангелінка, слухала, тата, захварэў, дзед &abstract = Апавяданне Міколы Чарняўскага "Звярынец захварэў…" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Звярынец захварэў… ====== Любяць Ангелінку дома, ласкава зайчыкам называюць. Слухала, слухала дзяўчынка ды сама ўсім мянушкі прыдумала на свой лад. Першаму – дзеду Міколу. Стаў ён мядзведзем, Міхайлам Патапавічам. Баба Алена лісой зрабілася, Лісаветай Патрыкееўнай. Мама – Вавёрачкай, а тата – Барсуком.\\ Зімою, калі пачынае лютаваць прастуда, першы захварэў тата. За ім – баба. Не ўберагліся і Ангелінка з мамай, таксама захварэлі. Толькі дзед трымаецца: вядома ж, мядзведзь! Тупае які ўжо дзень каля хворых, тэмпературу мерае, есці падае, у аптэку па лекі ходзіць.\\ Ляжыць у пасцельцы Ангелінка, аблізвае перасохлыя вусны язычком, бядуе:\\ – Дзед, што рабіць? Захварэў увесь наш звярынец! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]]