Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-за-ўсё-ўдзячны-ім

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Чарняўскі — За ўсё ўдзячны ім

Гарэла родная зямля –
Была вайна.
Былі за ёю –
Пераможная вясна,
І гром салюта,
І птушыны грай,
Людская радасць
З краю ў край.

І мірны ўсход,
І цішыню
Адчулі ўсе,
Нібыта ўпершыню.
Адчуў салдат,
Адчуў сявец:
Вайне канец!
Вайне канец!

Гарматным рэхам
Вёсны адгулі.
Рунеюць зноў
Жытнёвыя палі.
Ды толькі смутак наш
І дні трывог
Застылі ў абелісках
Ля дарог.

І кожны год,
Нібыта ўпершыню,
Прыходзім мы
Да Вечнага агню,
Нясём паклон,
Душы ўспамін –
Нам не забыць
Такіх хвілін.

На плошчах кветкі,
Бы ў лугах, цвітуць.
Нашчадкі
Клятву вернасці даюць
Сваім героям,
Мёртвым і жывым:
Мы помнім іх,
За ўсё мы ўдзячны ім!

Нам праз гады,
Праз далеч мірных дзён
Той майскі дзень
Яшчэ ярчэй відзён.
Над намі сонца –
Як сцягоў ірдзень.
Не згасне ў сэрцы
Перамогі Дзень!

Падобныя старонкі

  • міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-за-ўсё-ўдзячны-ім.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki