~~META: title = Мікола Чарняўскі — За ўсё ўдзячны ім &keywords = край, вайне, канец, дзень &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "За ўсё ўдзячны ім" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — За ўсё ўдзячны ім ====== Гарэла родная зямля –\\ Была вайна.\\ Былі за ёю –\\ Пераможная вясна,\\ І гром салюта,\\ І птушыны грай,\\ Людская радасць\\ З краю ў край.\\ \\ І мірны ўсход,\\ І цішыню\\ Адчулі ўсе,\\ Нібыта ўпершыню.\\ Адчуў салдат,\\ Адчуў сявец:\\ Вайне канец!\\ Вайне канец!\\ \\ Гарматным рэхам\\ Вёсны адгулі.\\ Рунеюць зноў\\ Жытнёвыя палі.\\ Ды толькі смутак наш\\ І дні трывог\\ Застылі ў абелісках\\ Ля дарог.\\ \\ І кожны год,\\ Нібыта ўпершыню,\\ Прыходзім мы\\ Да Вечнага агню,\\ Нясём паклон,\\ Душы ўспамін –\\ Нам не забыць\\ Такіх хвілін.\\ \\ На плошчах кветкі,\\ Бы ў лугах, цвітуць.\\ Нашчадкі\\ Клятву вернасці даюць\\ Сваім героям,\\ Мёртвым і жывым:\\ Мы помнім іх,\\ За ўсё мы ўдзячны ім!\\ \\ Нам праз гады,\\ Праз далеч мірных дзён\\ Той майскі дзень\\ Яшчэ ярчэй відзён.\\ Над намі сонца –\\ Як сцягоў ірдзень.\\ Не згасне ў сэрцы\\ Перамогі Дзень! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]]