~~META: title = Мікола Чарняўскі — Заяц моркву вартаваў &keywords = палетка, зялёнага &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Заяц моркву вартаваў" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Заяц моркву вартаваў ====== Заяц моркву вартаваў,\\ рваць нікому не даваў:\\ ні вялікай, ні маленькай –\\ гнаў з палетка ўсіх кавенькай!\\ \\ Што за дзіўная праява?\\ Ні зялёнага радочка,\\ ні зялёнага чубочка\\ на палетку не відно!..\\ \\ Паціскае Зай плячыма,\\ хітра бліскае вачыма:\\ – Я не знаю, я не бачыў:\\ я стараўся, не лайдачыў...\\ \\ Сапраўды: дзе ж морква тая?\\ Хто загадку адгадае? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]]