~~META: title = Мікола Чарняўскі — Вясёлы крос &keywords = крос, тузік, вясёлы &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Вясёлы крос" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Вясёлы крос ====== Вясёлкай\\ Снег іскрыцца,\\ Пашчыпвае мароз.\\ Ля школы\\ Свята быццам, –\\ У нас\\ Вясёлы крос.\\ \\ Хоць ростам я не ўдаўся,\\ Хоць я не хлопец-зух,\\ Ды ўсё-ткі\\ Не паддамся –\\ Мы з Тузікам удвух!\\ \\ Даюцца цяжка старты,\\ А фінішы – ўдвая!\\ Не, лыжны крос –\\ Не жарты:\\ Няўжо апошні я?\\ \\ Я ходу не збаўляю,\\ Ды на душы адчай:\\ Няўжо сябрам\\ Прайграю?\\ – Гэй, Тузік, выручай!\\ \\ А Тузік скеміў, бачу,\\ Наперад – скок:\\ «Браток,\\ Хапайся, як за ўдачу,\\ Хутчэй\\ За павадок!..»\\ \\ Мы рады: не прысталі –\\ Вітаюць нас гурбой!\\ Мы ўдвух\\ На п’едэстале –\\ І я,\\ І сябра мой!\\ \\ Важаты\\ У гуморы быў,\\ Калі ўручаў мне прыз:\\ – А ты прыдумаў здорава,\\ Не схібіў,\\ Не раскіс!\\ \\ Ты недарма,\\ Адзначу,\\ Вясёлы выйграў крос:\\ І стаў дужэйшым,\\ Бачу,\\ І крышачку –\\ Падрос! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]]