~~META: title = Мікола Чарняўскі — Буркатун &keywords = трактар, буркатлівы, трактара, характар &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Буркатун" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Буркатун ====== Дзень у полі не змаўкае трактар –\\ Буркатлівы ў трактара характар.\\ \\ Ды такога не бывае з кім?!\\ Але ж хто нарэжа чорных скіб,\\ Нашнуруе цёплых баразён?\\ Толькі плуг,\\ Ды толькі трактар, ён!\\ \\ Хто пасля пасее рупна збожжа?\\ Сейбіт буркатлівы,\\ Ён жа!\\ \\ Як бурчаць аднойчы перастане –\\ Жыта ў рост вясной тады\\ Не ўстане.\\ Колас поўны,\\ Важкі і бухматы,\\ Хлеб не прынясе на стол у хаты.\\ \\ Вось чаму –\\ Рупіцца яму.\\ Не ўтрымаць да снегу на дварэ –\\ Ён арэ, арэ, арэ, арэ! Рады тата, як яго заводзіць:\\ – Малайчына! Цягне! Не падводзіць!\\ Хоць бурчыць, ды не злуецца трактар\\ Працавіты ў трактара характар! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]]