~~META: title = Мікола Чарняўскі — Аб чым пяе крынічка &keywords = бяру, людзі, спеў, сілу &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Аб чым пяе крынічка" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Аб чым пяе крынічка ====== І хмарным вечарам, і ўранні –\\ Заўжды, як срэбра, плынь мая.\\ Хто замаркоціцца, прыстане, –\\ З глытком вады\\ Дам сілу я.\\ \\ Журчу, жвірком шуршу, вірую –\\ Такі мой лёс,\\ Такі мой плёс.\\ Дзе чысціню сваю бяру я?\\ У рос,\\ У зорак,\\ У нябёс.\\ \\ Здалёк чуваць мой спеў вясёлы,\\ Ён звонкі ў спёку і ў мароз.\\ Дзе я бяру свой спеў, свой голас?\\ У траў,\\ У птушак,\\ У бяроз.\\ \\ З глыбінь да сонца шлях прабіла,\\ Каб рады людзі мне былі.\\ Дзе я ўзяла такую сілу?\\ У роднай матухны-зямлі.\\ Жыць буду я, бо я – крыніца!\\ Квітнець зямлі,\\ Рунець вясне!\\ \\ Бяру я сілу –\\ У зямліцы,\\ Зямля ж і людзі –\\ У мяне!..\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]]