~~META: title = Мікола Мятліцкі — Яніха &keywords = Яніха, Мятліцкі &abstract = Чытаць верш "Яніха" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Яніха ====== Аерам усланы падворак.\\ Вечар... Мігценне зорак...\\ І Яніха на падворку\\ З Богам вядзе гаворку.\\ \\ Сёмуха!\\ \\ У вышыванцы Яніха.\\ Дастала з матчынай скрыні.\\ Даўно ў вачах згасла раніца,\\ Сяброўкі даўно ў дамавіне.\\ \\ "Селішча от уквеціла –\\ Бога прывеціла...\\ \\ Жывое няхай не зводзіцца..."\\ Ікона у ручніку.\\ Ёй сама Багародзіца,\\ Здалося, дае руку.\\ \\ Хрысціцца ў бліках святла:\\ "У божай ласцы жыла!"\\ \\ Дагледжана ўсё, уходжана.\\ Далоні на стол ляглі.\\ І кажа ёй Матка Божая:\\ – Пабудзь на зямлі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]]