творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Чаканне сонца
Дасвецце… Пяць напружаных хвілін.
I ўжо з-за лесу вогненная лава
Уніз цячэ
і росна морак плавіць,
Зіхотна стыне ў голлі вершалін.
Здзіўленне дню: вось ён, тварэц красы!
Плыве ў расянай цішы прахалоднай
Агністы шар вялізны, жыцдяродны —
I свет на ўсе гамоніць галасы.
Расу атросшы з крыльцаў, жаўрукі
У небнай вышы сцішана лунаюць.
Іх срэбны спеў —
гармонія зямная –
Знітуе ў жыце новыя вякі.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
- гімн-жыццю
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1