~~META: title = Мікола Мятліцкі — Чаканне сонца &keywords = Мятліцкі, чаканне, сонца &abstract = Чытаць верш "Чаканне сонца" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Чаканне сонца ====== Дасвецце... Пяць напружаных хвілін.\\ I ўжо з-за лесу вогненная лава\\ Уніз цячэ\\ і росна морак плавіць,\\ Зіхотна стыне ў голлі вершалін.\\ \\ Здзіўленне дню: вось ён, тварэц красы!\\ Плыве ў расянай цішы прахалоднай\\ Агністы шар вялізны, жыцдяродны —\\ I свет на ўсе гамоніць галасы.\\ \\ Расу атросшы з крыльцаў, жаўрукі\\ У небнай вышы сцішана лунаюць.\\ Іх срэбны спеў —\\ гармонія зямная –\\ Знітуе ў жыце новыя вякі.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]]