Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-хаціна-ў-палыне

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Хаціна ў палыне...

Хаціна ў палыне
Па вокны, як па вочы.
У кожным тут акне
Пагляд бяды сірочы.

Вятры з усіх бакоў
Ідуць будзіць світанні.
Не постаці бацькоў –
У травах смерці здані.

Быльнёг паміж масніц
Праціснуўся, кудлаты.
На покуце сядзіць
Нязваным госцем хаты.

Сціскае сэрца жаль.
Ліст крапівы каляны
На смерці чорны баль
Бядой сюды пазваны.

Дзядоўнік ўцісся ў кут,
Як дзед чужы, старэчы.
Забылася, што тут
Скакаў агонь у печы.

I мама пры агні
Схілялася шторанне,
I грэла ў цішыні
Чало агню дыханне.

У коміне гуло.
Скакалі страшна цені.
Ды цёпла мне было,
Малому, на чарэні.



Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

Падобныя старонкі

  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-хаціна-ў-палыне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki