творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Усмешка Джаконды
Са стагоддзяў выходзіць у залы
З гледачамі вітацца вачамі,
Чуць здзіўлёныя хоры-ухвалы,
Прахалоднымі стынуць начамі,
Вандраваць пад аховай па свету,
Ахінаць кантыненты рукамі,—
Сатвараліся ў муках партрэты
У стагоддзях зямных мастакамі.
Перад майстрам застыгну, удзячны,
Я, вандроўнік сягонняшні свету.
Не завузка і спрошчана бачны
Свет, усмешкай мадонны сагрэты.
Над ягоным самотным спакоем,
Што забыта, азябла вякуе,
Як, маэстра, смяротнай рукою
Запалілі усмешку такую?!
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
- мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1