~~META: title = Мікола Мятліцкі — Усмешка Джаконды &keywords = Мятліцкі, усмешка, Джаконда &abstract = Чытаць верш "Усмешка Джаконды" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Усмешка Джаконды ====== Са стагоддзяў выходзіць у залы\\ З гледачамі вітацца вачамі,\\ Чуць здзіўлёныя хоры-ухвалы,\\ Прахалоднымі стынуць начамі,\\ \\ Вандраваць пад аховай па свету,\\ Ахінаць кантыненты рукамі,—\\ Сатвараліся ў муках партрэты\\ У стагоддзях зямных мастакамі.\\ \\ Перад майстрам застыгну, удзячны,\\ Я, вандроўнік сягонняшні свету.\\ Не завузка і спрошчана бачны\\ Свет, усмешкай мадонны сагрэты.\\ \\ Над ягоным самотным спакоем,\\ Што забыта, азябла вякуе,\\ Як, маэстра, смяротнай рукою\\ Запалілі усмешку такую?! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]]