~~META: title = Мікола Мятліцкі — Тут мёртва ўсё... &keywords = жытлом &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Тут мёртва ўсё..." &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Тут мёртва ўсё... ====== Спалошлівы прывід\\ Астатняе выгнанніцы-вясны.\\ У дзікарослых травах краявід. Стаю,\\ Жыццё, каля тваёй труны.\\ \\ Запаліць вечар свечкі дрогкіх зор,\\ Тугой жалобнай загалосіць ноч.\\ Мярлінны смутак крылы распасцёр,\\ Ступае смерць абсягамі наўзбоч.\\ \\ А я стаю над колішнім жытлом,\\ Нязгодны з чорнай явай небыцця.\\ І сцены хаты дыхаюць цяплом –\\ Астачаю мной знанага жыцця.\\ \\ Я колькі раз у звоне дзён былых\\ Патоліў сэрца супачынам тут,\\ Калі стаёным быў мой кожны ўздых\\ \\ Ад першых чар дзявочых – ад пакут.\\ Вітаў світанне ў шыбіне акна\\ І чуў, як кроў гарачая гудзе. Крыніца: Мой боль вырастае да зор... : чарнобыльскія вершы / Мікола Мятліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 428 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]]