~~META: title = Мікола Мятліцкі — Стол &keywords = Мятліці, стол &abstract = Чытаць верш "Стол" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Стол ====== Ён марыць пра бохан свежы\\ пад матчыным ручніком,\\ загнаны ў цямотны кут.\\ А я анічога не прыхапіў,\\ калі выбіраўся ў гасціны...\\ \\ Здаецца: пружыцца верхам,\\ гатовым сарвацца з крэпін,\\ каб абурыцца гневам.\\ \\ Дошкі памятаюць\\ цяпло маміных далоняў,\\ што, патрэсканыя ад сіверу,\\ апускаліся, як дзве птушкі;\\ цвёрдыя зліткі\\ бацькавых кулакоў,\\ якія патрабавальна\\ білі па кляёнцы з грукам,\\ калі ў баршчы\\ не хапала солі...\\ \\ Кладу далоні на дошкі\\ і, як у маленстве,\\ чую, як пальцы працінае\\ жывое цяпло...\\ \\ Няма на стале хлеба...\\ А соль,.\\ якую бацька вымагаў грукатам,\\ усё наўсцяж пасаліла...