Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-пытанні

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Пытанні

Спытала Ганулька у кветак і траў:
– Скажыце, хто луг так прыгожа прыбраў?
Гаворыць дзяўчынцы вятроў гамана:
– Лугамі хадзіла Красуня-Вясна!

Спытала Ганулька у шумных палёў:
– Хто фарбы такое пяшчоты знайшоў?
І чуе ў адказ зноў такое яна:
– Палямі хадзіла Красуня-Вясна!

Спытала Ганулька ў зіхотнай ракі:
– Сінечу на хвалі праліў хто такі?
Ёй шэпча ў адказ лёгкіх хваль гамана:
– Хадзіла ўзбярэжжам Красуня-Вясна!

А сонечны зайчык на шыбіну – скок.
Кульнуўся свавольна ён, слепячы зрок.
І жмурыцца Ганна: – Ды гэта ж яна,
Смяецца і скача, Красуня-Вясна!

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-пытанні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki