~~META: title = Мікола Мятліцкі — Пытанні &keywords = красуня-вясна, спытала, хадзіла, ганулька, гамана, адказ &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Пытанні" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Пытанні ====== Спытала Ганулька у кветак і траў:\\ – Скажыце, хто луг так прыгожа прыбраў?\\ Гаворыць дзяўчынцы вятроў гамана:\\ – Лугамі хадзіла Красуня-Вясна!\\ \\ Спытала Ганулька у шумных палёў:\\ – Хто фарбы такое пяшчоты знайшоў?\\ І чуе ў адказ зноў такое яна:\\ – Палямі хадзіла Красуня-Вясна!\\ \\ Спытала Ганулька ў зіхотнай ракі:\\ – Сінечу на хвалі праліў хто такі?\\ Ёй шэпча ў адказ лёгкіх хваль гамана:\\ – Хадзіла ўзбярэжжам Красуня-Вясна!\\ \\ А сонечны зайчык на шыбіну – скок.\\ Кульнуўся свавольна ён, слепячы зрок.\\ І жмурыцца Ганна: – Ды гэта ж яна,\\ Смяецца і скача, Красуня-Вясна! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]]