Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-прыпяць

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Прыпяць

1

На беразе тваім
Вільготны летні прыпар.
Самотна памаўчым
Удвух, лясная Прыпяць.

Тут горнуцца да стром
Дзве вёсачкі пустыя.
Здалёк рыкае гром –
Раскутая стыхія!

Маланкі джала б’е
Над кручамі, жвірамі.
Былыя дні мае
Усмоктаны вірамі.

Калышуць чараты
Пары далёкай пошум.
Куды панесла ты
Жыцця жывую ношу?

Пакінуты адны
I хаты, і калыскі.
Куды сплылі чаўны,
За свет які няблізкі?

Дождж хлешча у палях,
Мутнеюць нашы рэкі.
Пакутна плача шлях,
Мой шлях:
З вараг у грэкі.

2

З прадоннай даўніны,
З бялёсага туману
Павыплывуць чаўны –
Звярэдзяць сэрца рану.

Таемнага агню
Над хвалямі свячэнне.
Плывуць упершыню
Дзяды супроць цячэння

Гадоў, вякоў, эпох,
Вяртаюцца на строму,
Дзе вечнасць іх сцярог
Раскуты голас грому.

Зажурана ў палях
Прымружыў дзень павекі.
Пакутна плача шлях,
Іх шлях:
З вараг у грэкі…

Падобныя старонкі

  • палесся-абрус-аксамітны
  • юрась-свірка/юрась-свірка-журботны-працяг-песні
  • міхась-чарот/міхась-чарот-прыпяць
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-прыціхне-ў-прыцемках-
  • анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-мора-герадота
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-прыпяць.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki