Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-плошча-перамогі

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Плошча Перамогі

Да агню твайго Вечнага —
Мужнага сэрца маёй зямлі —
З ройнага Шляху Млечнага
Тыя збочваюць,
Што ў вечнасць пайшлі.
Горадам ходзяць —
Памяццю курных дарог —
Ратнікі, сцяганосцы і трубачы.
Блізка-блізка
шорганне ног
Чую ўначы. I калі
выхапіць золак
плошчу з паўзмроку,
Падпаліць зару ад яе агню,
Чую, як аддаляюцца крокі —
у цішыню, у вышыню.
I тады
горад абуджаецца дрэмны,
Тупае гулка па бруку вуліц, мастоў.
I вогнікаў-кветак
на плошчу прыносіць бярэмак
Яго маладая,
як світанне само,
Любоў.

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-за-ўсё-ўдзячны-ім
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
  • нізкі-паклон-вам-салдаты-перамогі
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki