~~META: title = Мікола Мятліцкі — Плошча Перамогі &keywords = Мятліцкі, плошча, перамога &abstract = Чытаць верш "Плошча Перамогі" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Плошча Перамогі ====== Да агню твайго Вечнага —\\ Мужнага сэрца маёй зямлі —\\ З ройнага Шляху Млечнага\\ Тыя збочваюць,\\ Што ў вечнасць пайшлі.\\ Горадам ходзяць —\\ Памяццю курных дарог —\\ Ратнікі, сцяганосцы і трубачы.\\ Блізка-блізка\\ шорганне ног\\ Чую ўначы. I калі\\ выхапіць золак\\ плошчу з паўзмроку,\\ Падпаліць зару ад яе агню,\\ Чую, як аддаляюцца крокі —\\ у цішыню, у вышыню.\\ I тады\\ горад абуджаецца дрэмны,\\ Тупае гулка па бруку вуліц, мастоў.\\ I вогнікаў-кветак\\ на плошчу прыносіць бярэмак\\ Яго маладая,\\ як світанне само,\\ Любоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-за-ўсё-ўдзячны-ім]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[ibdc.ped>нізкі-паклон-вам-салдаты-перамогі]]