~~META: title = Мікола Мятліцкі — Павыйдзіце з былінных курганоў... &keywords = Мятліцкі, курган &abstract = Чытаць верш "Павыйдзіце з былінных курганоў..." Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Павыйдзіце з былінных курганоў... ====== Павыйдзіце з былінных курганоў,\\ Зямлі маёй былінныя героі.\\ Крылаты прывід смертаноснай зброі\\ Ваш сон зямны сягоння будзіць зноў.\\ \\ Пачуўшы вашы раці за спіной,\\ Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.\\ \\ I вы, хто спіць бясслаўна у зямлі\\ У спратах дзён аджытых, паўзабытых,\\ Сягоння абзавіцеся з нябыту —\\ Адкуль і хто вы?..\\ I на што ішлі...\\ \\ Пачуўшы вашу згубу за спіной,\\ Лягчэй ступаць пуцінаю зямной. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]]