Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-на-мове-роднай

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — На мове роднай

Не проста ў словы я гуляю –
На мове роднай размаўляю.
У час дасветны, вечаровы
Кажу пяшчоты цёплай словы:

– Дзень добры, сонейка над гаем!
Свяці ярчэй над родным краем,
Гукай вясну з зямной далечы…
Вітанне шлю, марозны вечар!

Ты запалі ў нябёсах зоркі,
Няхай зіхцяць, вядуць гаворкі,
Чаруюць нас красой нязводнай…
Я гавару на мове роднай.

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-на-мове-роднай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki