~~META: title = Мікола Мятліцкі — Мые вятрыста Хойнікі... &keywords = Мятліцкі, Хойнікі &abstract = Чытаць верш "Мые вятрыста Хойнікі..." Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Мые вятрыста Хойнікі... ====== Мые вятрыста Хойнікі\\ Весняя навальніца.\\ Аўтар "Палескай хронікі",\\ Што Вам на зорах сніцца?\\ \\ Ці ж не пяром агніста\\ Ў чорнай паднебнай шыры\\ Тое, што трызна сніцца,\\ Вы дапісаць рашылі?\\ \\ Вечны і апантаны\\ Роздум пра жыцці, лёсы.\\ Гэта слязамі Ганны\\ Плачуць мае нябёсы.\\ \\ Пройдуць грымоты міма? —\\ Сэрца спатольна хоча.\\ Гэта са злом Яўхіма\\ Гром за ракой грукоча.\\ \\ Аўтар "Палескай хронікі",\\ Што Вам на зорах сніцца?\\ Мые вятрыста Хойнікі\\ Подыхам навальніца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]]