творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-мае-сябры
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Мае сябры
На палянцы
У бары
Ёсць грыбы –
Мае сябры.
Пад ялінай –
Баравік,
Сярод моху –
Махавік.
Падбярозавік сівы
Выглядае
З травы.
А бліжэй да сцежкі –
Дзве тоўстых
Сыраежкі.
Каля пня старога
Лісічак –
Многа-многа.
Папрацуй,
Мой ножык,
Хай паўнее
Кошык!
А паганка бледная
Уздыхае,
Бедная.
Просіцца:
– Вазьмі й мяне!
Я кажу ёй
Цвёрда:
– Не!
Для такіх,
Як ты сама,
Месца ў кошыку
Няма!
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
- мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-мае-сябры.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1