~~META: title = Мікола Мятліцкі — Мае сябры &keywords = грыбы, сябры &abstract = Верш Міколы Мятліцкага "Мае сябры" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Мае сябры ====== На палянцы\\ У бары\\ Ёсць грыбы –\\ Мае сябры.\\ Пад ялінай –\\ Баравік,\\ Сярод моху –\\ Махавік.\\ Падбярозавік сівы\\ Выглядае\\ З травы.\\ А бліжэй да сцежкі –\\ Дзве тоўстых\\ Сыраежкі.\\ Каля пня старога\\ Лісічак –\\ Многа-многа.\\ Папрацуй,\\ Мой ножык,\\ Хай паўнее\\ Кошык!\\ А паганка бледная\\ Уздыхае,\\ Бедная.\\ Просіцца:\\ – Вазьмі й мяне!\\ Я кажу ёй\\ Цвёрда:\\ – Не!\\ Для такіх,\\ Як ты сама,\\ Месца ў кошыку\\ Няма! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]]