~~META: title = Мікола Мятліцкі — Лясны калодзеж &keywords = вады, гарэлі, сонечныя &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Лясны калодзеж" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Лясны калодзеж ====== У спратах папараці – во дзе! –\\ Між каранёў-пляцёнак хвой\\ Лясны закінуты калодзеж\\ Вадой калышацца жывой.\\ \\ Старая конаўка збурэла,\\ Бяросты лушчыцца луска.\\ У хваляванні як нясмела\\ Бярэ цяпер яе рука.\\ \\ Ручэй – гарэзны сын крынічкі –\\ Ад зруба булькае ў траве.\\ I толькі восы, быццам знічкі,\\ Лятаюць-зумкаюць: – Жыве!\\ \\ Адбіўшы пасму аблачынкі,\\ Ты згадак пырскамі абдаў.\\ Мне не забыць тае дзяўчынкі,\\ Якой, было, вады падаў.\\ \\ Гарэлі сонечныя промні\\ На вуснах кроплямі святла.\\ Чароўны міг трапётка помню,\\ Як з белай конаўкі піла.\\ \\ Дзяркач пытае на балоце\\ Дзяркатым голасам бяды:\\ У лета ядзернай спякоце\\ Хто сёння ёй падасць вады? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]]