~~META: title = Мікола Мятліцкі — Кніга &keywords = кніга &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Кніга" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Кніга ====== Полацк сівы і Няміга,\\ Турава слава зычная…\\ Мяне захапіла кніга\\ Даўняя, гістарычная.\\ \\ Воін сціскае зброю,\\ Памяці стужка нятленная…\\ Шчыра гаворыць са мною\\ Мужная кніга – ваенная.\\ \\ Рупнасць вакол віруе,\\ Росіцца раніца ясная…\\ Сэрца маё чаруе\\ Светлая кніга – сучасная.\\ \\ Ці маразы, ці адліга, –\\ Шэпча свае быліны\\ Вечная наша кніга,\\ Як першадрук Скарыны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]]