~~META: title = Мікола Мятліцкі — Зімовы эцюд &keywords = зімы, плынь, даль &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Зімовы эцюд" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Зімовы эцюд ====== Рыпне чутна слізготкім полазам\\ На марозе разгон зімы.\\ На радзіму Якуба Коласа\\ Між снягоў лёг бальшак прамы.\\ \\ Хрусне лапка хваіны смольная,\\ Гляне высака неба стынь.\\ Пад ільдамі бруіць свавольная,\\ Нескароная рэчкі плынь.\\ \\ Спяць усцяж берагі аснежана,\\ Прымяраючы белы шаль.\\ Замарожана, закунежана,\\ Загушкана зарэчча даль.\\ \\ Два дубы, два асілкі-волаты,\\ Ветру чуючы спеўны свіст,\\ Як магнаты трымаюць золата,\\ Не скідаюць пажоўклы ліст.\\ \\ Між завеяў зімой хаўтурнаю\\ Пазастылі ва ўсёй красе.\\ Гнеўны Нёман паводкай бурнаю\\ Лісце жухлае іх знясе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[ibdc.ped>каля-нёмана]] * [[ibdc.ped>берагам-нёмана]] * [[ibdc.ped>празрыстая-пара-восені]] * [[ibdc.ped>старанная-праца]]