~~META: title = Мікола Мятліцкі — Зямлі маёй сівыя мацяркі... &keywords = мацяркі &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Зямлі маёй сівыя мацяркі..." &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Зямлі маёй сівыя мацяркі... ====== Зямлі маёй сівыя мацяркі,\\ Сініцай стукне ў шыбу ваша доля,\\ Падняўшы дзён былых мацерыкі,\\ Пазваўшы зноў сваё засеяць поле.\\ \\ На тым сяйве – старэчая рука, Што сіверам прастуджаным прашыта,\\ Расцісне сок сырога камяка\\ I на слязу сваё аброніць жыта.\\ \\ ...Прайшлі гады. Мінуць услед вякі. Ды не відаць на полі гэтым пожні,\\ Хоць у жыцця, як колас той апошні, Зямлі маёй сівыя мацяркі.\\ \\ У выстылых і выцвілых вачах\\ Блішчыць астатнім променем пагода.\\ I з ношаю зямной – спачыну згода Ляжыць-плыве на згорбленых плячах.\\ \\ Яе не зрынуць звад зямных клыкі\\ I не паб’е нішчымніца худая.\\ Сваё жыццё, як поле, аглядае\\ Сівая бабка светла, з-пад рукі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]]