~~META: title = Мікола Мятліцкі — Землякам &keywords = землякі &abstract = Чытаць верш "Землякам" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Землякам ====== Расселеныя ў розныя куткі\\ Вясны жахотнай незваротным лёсам,\\ Нясеце душ самоту, землякі,\\ Ў мальбе чужым павыстылым нябёсам.\\ \\ На промнях смертаносных не згарэў\\ Уздых вятрысты адзінотных дрэў\\ I поле векавое не астыла.\\ Падворак хаты сумам забурэў,\\ Глядзяцца сцены родныя пахіла.\\ \\ Я вуліцай пустэльнаю іду,\\ Я слухаю жахотную бяду,\\ Выгнанніцкае долі чую крокі.\\ Здаецца: пахіснуся, упаду.\\ Накрыюць белым саванам аблокі.\\ \\ Як важка чуць бязмоўе цішыні,\\ Дзе ўзмах крыла ў крынічнай вышыні,\\ Дзе ластаўкі наіўна-ценькі шчэбет.\\ Тут лёг наўкруг, укрыўшы карані, Асфальт прачорны і халодны шчэбень.\\ \\ Я пастаю ля вашых сумных хат\\ На ветравеі ўсіх айчынных страт, –\\ Пачую, як мной страчана багата.\\ Дык вось яна: з усіх зямных адплат\\ Скразнога зла ліхвярная адплата.\\ \\ Калі гады, нітуючы вякі,\\ Нагамі ступяць зноў на бальшакі\\ Дазволена-спалошнага вяртання,\\ Вы прыйдзеце, я веру, землякі,\\ Да родных ніў з бязмоўнага кургання. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]]