~~META: title = Мікола Мятліцкі — Верасень &keywords = верасень &abstract = Чытаць верш Міколы Мятліцкага "Верасень" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Верасень ====== Абходзіць верасень лясы\\ З няпамятных часоў.\\ Тырчаць-тапырацца вусы\\ З блакітных верасоў.\\ \\ Таемнай сцежкаю ідзе\\ Пад ветру спеўны свіст.\\ Блішчыць у доўгай барадзе\\ Зжаўцелы першы ліст.\\ \\ Калі ж прыстане ідучы, –\\ Зацемніцца прастор.\\ Успыхне зырка на плячы\\ Карзіна вабных зор.\\ \\ Кіруе светам цішыня\\ Пад сховаю начы.\\ І будзе верасень да дня\\ Дары свае лічыць.\\ \\ Рукой вятрыстай вытра пот,\\ Прылёгшы на спачын.\\ І кіне з вышы ў мох балот\\ Сузор’і журавін. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]]