~~META: title = Мікола Мятліцкі — Бяссмертнік &keywords = Мятліцкі, бяссмертнік &abstract = Чытаць верш "Бяссмертнік" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Бяссмертнік ====== Бяссмертнік, атручаны лекі твае.\\ Жыцця тут пагаслага мёртвая стынь.\\ А шчасце былое жаўцяна ўстае,\\ Мне дорыць і дорыць жывую святлынь.\\ \\ О, колькі жадана ўвабрала яна\\ Дыхання каханай, і мрой, і цяпла.\\ І зараз пакутніца свету адна\\ Шчыруе над цветам душа, як пчала.\\ \\ Не хоча, аслепшы ад слодычных мрой,\\ Збалелая, ўбачыць атручаны жах\\ І цешыцца ўяўна гуллівай ігрой,\\ Танцуючы танец на чорных крыжах. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]]