~~META: title = Мікола Мятліцкі — Баршчоўка &keywords = Баршчоўка, АЭС, прагрэс &abstract = Чытаць верш "Баршчоўка" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Баршчоўка ====== //А. М. Сцепаненку// Як блізка падступаецца прагрэс!\\ I што ў руках?\\ Магільная рыдлёўка...\\ Над Прыпяццю зялёная Баршчоўка За восем кіламетраў ад АЭС.\\ Наўкруг – лугі.\\ I пракаветны лес.\\ \\ Тут хвалі сіньку плёскала вясло,\\ Рука – сяўбой зямлю спадзеўна грэла. Туманам ранне золкае шарэла,\\ I мокла жураўлінае крыло.\\ Жыццё гуло...\\ Жыццё наўсцяж гарэла...\\ \\ Тут эпахальных не было падзей,\\ Былі радзіны і былі хаўтуры.\\ Праводзіў позірк воч старых пахмуры.\\ Цяжэлі рукі цвёрдыя людзей.\\ Ды ў памяці вайны жылі віхуры. \\ ...Уздрыгнуў ноччу пракаветны лес.\\ I воблак белы, як світанне, вырас,\\ Як згубы кліч, як смерці чорнай вырак, За восем кіламетраў – над АЭС. Ён рос і рос і накрап сеяў спрэс. \\ А тут – душа закутая ў спакой –\\ Хадзілі лугам, плавалі ракой,\\ На пашу гналі вуліцай кароў,\\ Садзілі соткі і... бялілі кроў. I думалі: які ён, той прагрэс?\\ Ў глыбінцы свету... Побач ля АЭС. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]]