Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-бабчын

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Бабчын

Вокны сляпыя твае
Зораць мне ўслед,
Вочапы жураўлёў
Счакаліся цёплых рук.
Смутна гаворыць з табой
Вецер – гугнявы дзед.
Мёртвую цемру тваю
Чорны цікуе крук.

Важка, маркотна мне
Бачыць: сышло жыццё,
Кінуўшы на ўспамін
Шэрыя сцены жытла.
Кліча жывых, заве
Сцюжных вятроў выццё.
Колькі з выгнання душ
Памяць сюды звяла?!

Мёртвай, пустой зямлёй
Я не адзін іду.
Змучаныя тугой,
Ходзяць вяскоўцы ўсе.
Колькі збалелых душ
Чуе тваю бяду,
Колькі стамлёных воч
Смутак яе нясе!

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бабчын.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki