~~META: title = Мікола Мятліцкі — Бабчын &keywords = вецер, зямля &abstract = Чытаць верш "Бабчын" Міколы Мятліцкага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Мятліцкі — Бабчын ====== Вокны сляпыя твае\\ Зораць мне ўслед,\\ Вочапы жураўлёў\\ Счакаліся цёплых рук.\\ Смутна гаворыць з табой\\ Вецер – гугнявы дзед.\\ Мёртвую цемру тваю\\ Чорны цікуе крук.\\ \\ Важка, маркотна мне\\ Бачыць: сышло жыццё,\\ Кінуўшы на ўспамін\\ Шэрыя сцены жытла.\\ Кліча жывых, заве\\ Сцюжных вятроў выццё.\\ Колькі з выгнання душ\\ Памяць сюды звяла?!\\ \\ Мёртвай, пустой зямлёй\\ Я не адзін іду.\\ Змучаныя тугой,\\ Ходзяць вяскоўцы ўсе.\\ Колькі збалелых душ\\ Чуе тваю бяду,\\ Колькі стамлёных воч\\ Смутак яе нясе! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік]] * [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца]]