~~META: title = Мікола Матукоўскі — Бездань &keywords = Матукоўскі, бездань &abstract = Кароткі змест п'есы "Бездань" Міколы Матукоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Матукоўскі — Бездань ====== "Бездань" Міколы Матукоўскага — п'еса вострага маральна-публіцыстычнага гучання. У ёй драматург праз асабістую трагедыю Аляксея Траяна раскрывае праўду пра вялікую бяду грамадства і ўсяго нашага народа ў век [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі|Чарнобыля]], сапраўднай экалагічнай катастрофы ў Беларусі.\\ Пры родах паміраюць жонка і дзіця Траяна, якія, як высвятляецца пазней, сталі ахвярамі жудаснага эксперыменту. Хто ж яго віноўнікі? Усяўладныя кіраўнікі тыпу Антона Пятровіча Чумака, першага сакратара ЦК рэспубліканскай кампартыі, якія заўсёды турбаваліся больш пра ўласную пасаду, чым пра праблемы чалавечага жыцця. Немалая віна ў тым, што мы "ляцім у бяздонне", і самога Аляксея Траяна, рэдактара рэспубліканскай газеты. Бо журналісты таксама стаялі на варце камандна-адміністрацыйнай сістэмы.\\ Драматург глыбока выяўляе псіхалагічны стан свайго героя, перад якім раскрылася бездань нашага сацыяльнага і маральнага падзення. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-паядынак]] * [[творы/мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-мудрамер-аналіз-твора]] * [[творы/мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-мудрамер]] * [[аналіз-і-крытыка/сатырычная-камедыя-м-матукоўскага-амніст]] * [[творы/мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-амністыя]]