Мікола Лупсякоў — Я чую...

…Я чую. …Я чую, як шуміць вецер, як размаўляюць вясною ручаі, як крычаць кнігаўкі, што прыляцелі на паплавы і лугі. Я чую шэпт першых лісцяў, гарачы, добразычлівы шэпт аб тым, што вось як прыгожа вакол… Калі і як такое са мною здарылася – я і сам сказаць не магу. Але ж здарылася! За доўгія месяцы ўпартай вучобы і працы! Нічога як быццам не адбылося асаблівага, і раптам усё ўварвалася ў вушы.
Нібы мяне закружыла ў радаснай прыгажосці жыцця.

Падобныя старонкі