~~META: title = Мікола Лупсякоў — Я чую... &keywords = чую, шэпт, здарылася &abstract = Урывак з апавядання Міколы Лупсякова «Мэры Кэт» &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Лупсякоў — Я чую... ====== ...Я чую. ...Я чую, як шуміць вецер, як размаўляюць вясною ручаі, як крычаць кнігаўкі, што прыляцелі на паплавы і лугі. Я чую шэпт першых лісцяў, гарачы, добразычлівы шэпт аб тым, што вось як прыгожа вакол... Калі і як такое са мною здарылася – я і сам сказаць не магу. Але ж здарылася! За доўгія месяцы ўпартай вучобы і працы! Нічога як быццам не адбылося асаблівага, і раптам усё ўварвалася ў вушы.\\ Нібы мяне закружыла ў радаснай прыгажосці жыцця. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-лупсякоў/мікола-лупсякоў-дняпроўская-чайка]] * [[ibdc.ped>на-зыходзе-дня]] * [[постаці/мікола-лупсякоў]] * [[творы/мікола-лупсякоў/мікола-лупсякоў-мэры-кэт]] * [[ibdc.ped>дняпроўская-чайка]]