Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-гусоўскі:мікола-гусоўскі-урывак-з-паэмы-песня-пра

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Гусоўскі — Урывак з паэмы "Песня пра зубра" (Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай...)

Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай
Сведкам відовішча быў я – бою быкоў на арэне.
Люд пацяшаўся, гудзелі, як вулей, трыбуны,
Стрэлы ж і коп’і ўпіваліся ў цела жывёлін,
Боль прычыняючы ім невыносны. Пакуль мы глядзелі,
Як вар’яцеюць быкі і як бліскае ярасць
З позіркаў раненых, гул выклікаючы ў цырку, –
Хтосьці сказаў: «Як у нас на зубрынай аблаве».
Я пагадзіўся і там жа ў сваім асяроддзі
Усё расказаў, што і ў нас у змаганні зацятым
Гэткім жа чынам адольваюць дужага звера.
Як і гаворыцца ў прыказцы мудрай, язык мой
Мой жа быў вораг. Праслухаўшы ўсё ў захапленні,
Мне загадалі адразу ж узяцца за працу,
Каб успаміны свае, пераліўшы ў памер вершаваны,
Песняй зрабіць і пра нас, і пра нашы аблавы.
Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік,
Вымушан скласці свой спеў аб краіне з багаццем
Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты цудам
Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.

Падобныя старонкі

  • у-белавежскай-пушчы
  • гаспадар-пушчы
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр
  • крэпасць-на-мяжы
  • зубрыная-сцежка
творы/мікола-гусоўскі/мікола-гусоўскі-урывак-з-паэмы-песня-пра.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki