Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:творчасць-максіма-танка

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
Наступная версія
Папярэдняя версія
творы:максім-танк:творчасць-максіма-танка [2025/08/23 15:43] vedybeadminтворы:максім-танк:творчасць-максіма-танка [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 11: Радок 11:
 Першыя вершы Танка былі апублікаваны ў 1932 г. у нелегальным часопісе «Пралом» (адно з шэрагу нелегальных беларускіх выданняў гэтага часу, што вымушана было спыніць сваю дзейнасць пасля першых двух выпускаў), а ягоны першы зборнік, «На этапах», быў выдадзены ў 1936 г. пры падтрымцы музыказнаўцы і фалькларыста Рыгора Шырмы (1892-1978) і КПЗБ. Нягледзячы на тое, што гэты зборнік неўзабаве пасля выдання быў канфіскаваны, ён аказаў значны ўплыў як на беларускіх чытачоў, так і на пісьменнікаў таго часу. У адрозненні ад большасці твораў, напісаных беларускімі паэтамі пад польскай уладай, творчасць Танка прыцягвала ўвагу нават звычайна абыякавай польскай прэсы, якая без аніякай паблажлівасці абвясціла яе выбітнай, сапраўды унікальнай культурнай з’явай.\\ Першыя вершы Танка былі апублікаваны ў 1932 г. у нелегальным часопісе «Пралом» (адно з шэрагу нелегальных беларускіх выданняў гэтага часу, што вымушана было спыніць сваю дзейнасць пасля першых двух выпускаў), а ягоны першы зборнік, «На этапах», быў выдадзены ў 1936 г. пры падтрымцы музыказнаўцы і фалькларыста Рыгора Шырмы (1892-1978) і КПЗБ. Нягледзячы на тое, што гэты зборнік неўзабаве пасля выдання быў канфіскаваны, ён аказаў значны ўплыў як на беларускіх чытачоў, так і на пісьменнікаў таго часу. У адрозненні ад большасці твораў, напісаных беларускімі паэтамі пад польскай уладай, творчасць Танка прыцягвала ўвагу нават звычайна абыякавай польскай прэсы, якая без аніякай паблажлівасці абвясціла яе выбітнай, сапраўды унікальнай культурнай з’явай.\\
 На фоне даволі пасрэднай заходнебеларускай паэзіі першы зборнік Танка быў адразу заўважаны дзякуючы свайму моцнаму рэвалюцыйнаму духу, тэматычнаму і жанраваму багаццю. Сапраўды, для творчасці Танка на працягу ўсяго ягонага жыцця характэрны пошукі разнастайнасці ва ўсім. Для некаторых вершаў гэтага зборніка ўласціва звышскладанасць, асабліва што датычыцца не заўсёды досыць празрыстай інтэлектуальнай вобразнасці. Аднак нават нягледзячы на тое, што гэта магло быць адпаведнай рэакцыяй на даволі абмежаваныя інтэлектуальныя і творчыя здольнасці сучаснікаў, Танку ўсё ж лепш удаваліся простыя вершы. Уласцівая паэту інтуітыўная віртуознасць і сапраўдная гарманічнасць дазваляюць пазбегчы сухасці, невыразнасці верша. Добрым прыкладам ягонай простай манеры пісьма можа лічыцца верш з турэмнай лірыкі «[[творы/максім-танк/максім-танк-спатканне|Спатканне]]» (1936), у якім Танк вельмі проста і выразна апісвае спатканне старога са сваім зняволеным сынам. Творы на палітычную тэматыку працягваюць пераважаць і ў другім зборніку М. Танка «Журавінавы цвет» (1937), у якім верш «Песня кулікоў» (1937) адлюстроўвае іншую адметную асаблівасць Танкавых твораў – а менавіта схільнасць да адточаных вобразаў, што часам укладаюцца ў вусны простых людзей – герояў значнай часткі ягоных вершаў. У пейзажнай лірыцы першых двух зборнікаў пануе тужлівы настрой, што розніць іх ад аптымістычнага духу твораў на палітычную тэматыку. Аднак яны таксама вельмі выразна дэманструюць няспыннае імкненне Танка да самабытнай, складанай, асацыятыўнай вобразнасці, багатай на нечаканыя супастаўленні, параўнанні і сувязі, як у вершы «Восенню» (1939) альбо ў больш лаканічнай вершаванай драме «На пероне» (1938).\\ На фоне даволі пасрэднай заходнебеларускай паэзіі першы зборнік Танка быў адразу заўважаны дзякуючы свайму моцнаму рэвалюцыйнаму духу, тэматычнаму і жанраваму багаццю. Сапраўды, для творчасці Танка на працягу ўсяго ягонага жыцця характэрны пошукі разнастайнасці ва ўсім. Для некаторых вершаў гэтага зборніка ўласціва звышскладанасць, асабліва што датычыцца не заўсёды досыць празрыстай інтэлектуальнай вобразнасці. Аднак нават нягледзячы на тое, што гэта магло быць адпаведнай рэакцыяй на даволі абмежаваныя інтэлектуальныя і творчыя здольнасці сучаснікаў, Танку ўсё ж лепш удаваліся простыя вершы. Уласцівая паэту інтуітыўная віртуознасць і сапраўдная гарманічнасць дазваляюць пазбегчы сухасці, невыразнасці верша. Добрым прыкладам ягонай простай манеры пісьма можа лічыцца верш з турэмнай лірыкі «[[творы/максім-танк/максім-танк-спатканне|Спатканне]]» (1936), у якім Танк вельмі проста і выразна апісвае спатканне старога са сваім зняволеным сынам. Творы на палітычную тэматыку працягваюць пераважаць і ў другім зборніку М. Танка «Журавінавы цвет» (1937), у якім верш «Песня кулікоў» (1937) адлюстроўвае іншую адметную асаблівасць Танкавых твораў – а менавіта схільнасць да адточаных вобразаў, што часам укладаюцца ў вусны простых людзей – герояў значнай часткі ягоных вершаў. У пейзажнай лірыцы першых двух зборнікаў пануе тужлівы настрой, што розніць іх ад аптымістычнага духу твораў на палітычную тэматыку. Аднак яны таксама вельмі выразна дэманструюць няспыннае імкненне Танка да самабытнай, складанай, асацыятыўнай вобразнасці, багатай на нечаканыя супастаўленні, параўнанні і сувязі, як у вершы «Восенню» (1939) альбо ў больш лаканічнай вершаванай драме «На пероне» (1938).\\
-Апошні і, здаецца, найлепшы са зборнікаў паэта ў перыяд да 1939 г., «Пад мачтай» (1938), стылістычна больш стрыманы за ўсе папярэднія. Шырокі дыяпазон тэмаў, распрацаваных у класічным стылі, адрознівае яго ад больш ранніх твораў аўтара, напісаных у рамантычнай манеры. Але, як і раней, на першым плане стаяць грамадска-палітычныя праблемы, якія адлюстроўваюцца ў моцных, часта алегарычных вершах, як, напрыклад, «Зноў у аркестру скрыпачоў...» альбо «Каб хутчэй...» (абодва 1938 г.). У зборніку таксама багата пейзажных замалёвак, якія часта спалучаюцца з філасофскай ці любоўнай тэматыкай, што працягваюць дамінаваць у паэзіі Танка. Сярод шматлікіх цудоўных твораў пра прыроду таго часу можна адзначыць вершы «Лісце каштанаў» (1937) і «Такая лютая зіма...» (1938), пра каханне – вершы «Каля мора» (1938) і «За пацалункі і за вочы...» (1938). Больш філасофскі настрой маюць вершы «Над курганамі» (1937) і «Непрытульна, сіратліва...» (1938), якія могуць лічыцца вяршыняй беларускай паэзіі гэтага часу. Сатырычныя вершы таксама адыгрываюць значную ролю ў трэцім зборніку Танка. Моцныя хутчэй сваімі дэталямі, чым абагульненнямі, гэтыя афарыстычныя вершы спалучаюць у сабе элементы [[slounik>парадокс|парадокса]], [[slounik>іронія|іроніі]] і [[slounik>гратэск|гратэску]], аднак ім не стае таго спецыфічнага гумару, што ўласцівы творчасці некаторых беларускіх паэтаў, напрыклад, [[litpers>кандрат-крапіва|Кандрату Крапіве]]. Тым не менш Танк вельмі востра выкрывае літаратурных і палітычных ворагаў творцаў. Сярод найбольш яскравых прыкладаў можна назваць вершы «Кожны піша...» (1938) і добра вядомую рэвалюцыйную сатыру «Раманс» (1937).\\+Апошні і, здаецца, найлепшы са зборнікаў паэта ў перыяд да 1939 г., «Пад мачтай» (1938), стылістычна больш стрыманы за ўсе папярэднія. Шырокі дыяпазон тэмаў, распрацаваных у класічным стылі, адрознівае яго ад больш ранніх твораў аўтара, напісаных у рамантычнай манеры. Але, як і раней, на першым плане стаяць грамадска-палітычныя праблемы, якія адлюстроўваюцца ў моцных, часта алегарычных вершах, як, напрыклад, «Зноў у аркестру скрыпачоў...» альбо «Каб хутчэй...» (абодва 1938 г.). У зборніку таксама багата пейзажных замалёвак, якія часта спалучаюцца з філасофскай ці любоўнай тэматыкай, што працягваюць дамінаваць у паэзіі Танка. Сярод шматлікіх цудоўных твораў пра прыроду таго часу можна адзначыць вершы «Лісце каштанаў» (1937) і «Такая лютая зіма...» (1938), пра каханне – вершы «Каля мора» (1938) і «За пацалункі і за вочы...» (1938). Больш філасофскі настрой маюць вершы «Над курганамі» (1937) і «Непрытульна, сіратліва...» (1938), якія могуць лічыцца вяршыняй беларускай паэзіі гэтага часу. Сатырычныя вершы таксама адыгрываюць значную ролю ў трэцім зборніку Танка. Моцныя хутчэй сваімі дэталямі, чым абагульненнямі, гэтыя афарыстычныя вершы спалучаюць у сабе элементы [[слоўнік/парадокс|парадокса]], [[слоўнік/іронія|іроніі]] і [[слоўнік/гратэск|гратэску]], аднак ім не стае таго спецыфічнага гумару, што ўласцівы творчасці некаторых беларускіх паэтаў, напрыклад, [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрату Крапіве]]. Тым не менш Танк вельмі востра выкрывае літаратурных і палітычных ворагаў творцаў. Сярод найбольш яскравых прыкладаў можна назваць вершы «Кожны піша...» (1938) і добра вядомую рэвалюцыйную сатыру «Раманс» (1937).\\
 Хаця Максім Танк і быў, у першую чаргу, паэтам-лірыкам, ён таксама досыць паспяхова праявіў сябе як стваральнік паэм і ў перыяд да ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, і пазней. Сярод ягоных паэм можна ўзгадаць «Нарач» (1937) – лірыка-рамантычны твор з элементамі эпічнага апісання рыбацкага бунту, дзе возера служыць сімвалам усёй Заходняй Беларусі. Прысвечаны палітычнай барацьбе твор «Каліноўскі» (1938) таксама малюе стрыманую, кранальную і гістарычна пераканаўчую карціну так званага рэвалюцыйнага нацыяналізму XІX ст. Дзве іншыя паэмы таго часу, «Журавінавы цвет» (1937), што дала назву зборніку, і «[[творы/максім-танк/максім-танк-сказ-пра-вяля|Сказ пра Вяля]]» (1937), прадэманстравалі шырокае выкарыстанне фальклорных матываў, што досыць добра ўдавалася паэту, нягледзячы на складанасць ягонай вершаванай тэхнікі і арыгінальную вобразнасць. Першая паэма ўяўляе сабой вясковы раман, у якім даецца ўсебаковае апісанне сялянскага побыту з дэталёвым разглядам этнічных, сацыяльных і псіхалагічных аспектаў. З высокім майстэрствам Танк выкарыстоўвае фальклорную мелодыку верша, у той самы час ствараючы жывыя дыялогі і карціны. У паэме «Сказ пра Вяля» з падзагалоўкам «Народная быліна» аўтар выкарыстоўвае элементы народнай легенды, аднак не цытуе яе дакладна, а як бы перастварае нанова, выдатна захоўваючы фальклорныя матывы і рытміку.\\ Хаця Максім Танк і быў, у першую чаргу, паэтам-лірыкам, ён таксама досыць паспяхова праявіў сябе як стваральнік паэм і ў перыяд да ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, і пазней. Сярод ягоных паэм можна ўзгадаць «Нарач» (1937) – лірыка-рамантычны твор з элементамі эпічнага апісання рыбацкага бунту, дзе возера служыць сімвалам усёй Заходняй Беларусі. Прысвечаны палітычнай барацьбе твор «Каліноўскі» (1938) таксама малюе стрыманую, кранальную і гістарычна пераканаўчую карціну так званага рэвалюцыйнага нацыяналізму XІX ст. Дзве іншыя паэмы таго часу, «Журавінавы цвет» (1937), што дала назву зборніку, і «[[творы/максім-танк/максім-танк-сказ-пра-вяля|Сказ пра Вяля]]» (1937), прадэманстравалі шырокае выкарыстанне фальклорных матываў, што досыць добра ўдавалася паэту, нягледзячы на складанасць ягонай вершаванай тэхнікі і арыгінальную вобразнасць. Першая паэма ўяўляе сабой вясковы раман, у якім даецца ўсебаковае апісанне сялянскага побыту з дэталёвым разглядам этнічных, сацыяльных і псіхалагічных аспектаў. З высокім майстэрствам Танк выкарыстоўвае фальклорную мелодыку верша, у той самы час ствараючы жывыя дыялогі і карціны. У паэме «Сказ пра Вяля» з падзагалоўкам «Народная быліна» аўтар выкарыстоўвае элементы народнай легенды, аднак не цытуе яе дакладна, а як бы перастварае нанова, выдатна захоўваючы фальклорныя матывы і рытміку.\\
-Знаходзячыся ў польскай турме, Танк быў застрахаваны ад сталінскіх чыстак, што праводзіліся ў Савецкай Беларусі. Але ў хуткім часе пасля ўз’яднання Беларусі ён стаў назіральнікам тых жа самых палітычных працэсаў, якія зведалі савецкія пісьменнікі, што прайшлі праз сталінскія чысткі і ваеннае ліхалецце. Сярод тых твораў, што могуць падацца чыстай кан’юнктурай свайго часу (хоць, звычайна, шчырасць і татальны кантроль не суіснуюць побач), можна ўзгадаць «Партыю» (1946) і «Рускую мову» (1952). Апошні твор рэзка кантрастуе з паэмамі даваеннага перыяду, напрыклад, з «Пушчай», і ўвогуле з шэрагам твораў многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку і з уласнымі вершамі Танка, дзе ў 60-я гг. ён апявае беларускую мову (напрыклад, верш «Не толькі ўзяў таму я гэту мову...», 1962). Трэба адзначыць, што як бы ні складвалася жыццё Танка, ён працягвае верыць у рэвалюцыйныя і сацыялістычныя ідэалы. Застаючыся энтузіястам і рамантыкам, ён мала агульнага меў з такімі цынічнымі прыстасаванцамі, як, напрыклад, [[litpers>пятрусь-броўка|П. Броўка]]. Калі ў сярэдзіне 50-х палітычны клімат змяніўся ў лепшы бок, Танк не кінуў пісаць у сваёй вельмі індывідуальнай, самабытнай манеры, хаця ў 70-я і 80-я гг. у ягонай творчасці меліся значныя перапынкі.\\+Знаходзячыся ў польскай турме, Танк быў застрахаваны ад сталінскіх чыстак, што праводзіліся ў Савецкай Беларусі. Але ў хуткім часе пасля ўз’яднання Беларусі ён стаў назіральнікам тых жа самых палітычных працэсаў, якія зведалі савецкія пісьменнікі, што прайшлі праз сталінскія чысткі і ваеннае ліхалецце. Сярод тых твораў, што могуць падацца чыстай кан’юнктурай свайго часу (хоць, звычайна, шчырасць і татальны кантроль не суіснуюць побач), можна ўзгадаць «Партыю» (1946) і «Рускую мову» (1952). Апошні твор рэзка кантрастуе з паэмамі даваеннага перыяду, напрыклад, з «Пушчай», і ўвогуле з шэрагам твораў многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку і з уласнымі вершамі Танка, дзе ў 60-я гг. ён апявае беларускую мову (напрыклад, верш «Не толькі ўзяў таму я гэту мову...», 1962). Трэба адзначыць, што як бы ні складвалася жыццё Танка, ён працягвае верыць у рэвалюцыйныя і сацыялістычныя ідэалы. Застаючыся энтузіястам і рамантыкам, ён мала агульнага меў з такімі цынічнымі прыстасаванцамі, як, напрыклад, [[постаці/пятрусь-броўка|П. Броўка]]. Калі ў сярэдзіне 50-х палітычны клімат змяніўся ў лепшы бок, Танк не кінуў пісаць у сваёй вельмі індывідуальнай, самабытнай манеры, хаця ў 70-я і 80-я гг. у ягонай творчасці меліся значныя перапынкі.\\
 У савецкі час Танк выдаў некалькі дзесяткаў паэтычных зборнікаў, найбольш адметныя сярод якіх: «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Каб ведалі» (1948), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Хай будзе святло» (1972), «Нарачанскія сосны» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсці праз вернасць» (1979), «За маім сталом» (1984).\\ У савецкі час Танк выдаў некалькі дзесяткаў паэтычных зборнікаў, найбольш адметныя сярод якіх: «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Каб ведалі» (1948), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Хай будзе святло» (1972), «Нарачанскія сосны» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсці праз вернасць» (1979), «За маім сталом» (1984).\\
 У 50-я гг., пасля смерці Сталіна, Танк стварыў некалькі цудоўных вершаў, азіраючыся назад, на жыццё ў Заходняй Беларусі ці на падзеі Вялікай Айчыннай вайны (у час вайны ён быў у арміі і працаваў у розных савецкіх газетах), часам проста перадаючы эмоцыі і пачуцці маладосці, а часам набліжаючыся да крытыкі савецкай рэчаіснасці. Але, тым не менш, не можа не здзіўляць тая аптымістычная вера ў мудрасць палітычных дзеячаў, у чые шэрагі ён, у нейкім сэнсе, уступіў. Найбольш яскравымі рысамі ягонай паэзіі паслясталінскага перыяду былі нястомныя пошукі новых формаў і памераў, якія спалучаліся з трапным выкарыстаннем традыцыйных літаратурных вобразаў. У творчасці Танка метафарычнае багацце спалучаецца з простай, натуральнай мовай, часам расквечанай фальклорнымі вобразамі. Магчыма, такі сінтэз зразумелай штодзённай мовы і свежых, арыгінальных вобразаў разам з выразным нацыянальным каларытам характэрны для лепшых вершаў паэта, а таксама няспыннае ўдасканальванне ягонага пісьма – вось што надае паэзіі Танка індывідуальнасць і нязменную папулярнасць сярод чытачоў. І гэта нават пры тым, што імкненне пісаць на злабадзённыя пытанні ў нашыя дні робіць некаторыя ягоныя паэмы безнадзейна састарэлімі.\\ У 50-я гг., пасля смерці Сталіна, Танк стварыў некалькі цудоўных вершаў, азіраючыся назад, на жыццё ў Заходняй Беларусі ці на падзеі Вялікай Айчыннай вайны (у час вайны ён быў у арміі і працаваў у розных савецкіх газетах), часам проста перадаючы эмоцыі і пачуцці маладосці, а часам набліжаючыся да крытыкі савецкай рэчаіснасці. Але, тым не менш, не можа не здзіўляць тая аптымістычная вера ў мудрасць палітычных дзеячаў, у чые шэрагі ён, у нейкім сэнсе, уступіў. Найбольш яскравымі рысамі ягонай паэзіі паслясталінскага перыяду былі нястомныя пошукі новых формаў і памераў, якія спалучаліся з трапным выкарыстаннем традыцыйных літаратурных вобразаў. У творчасці Танка метафарычнае багацце спалучаецца з простай, натуральнай мовай, часам расквечанай фальклорнымі вобразамі. Магчыма, такі сінтэз зразумелай штодзённай мовы і свежых, арыгінальных вобразаў разам з выразным нацыянальным каларытам характэрны для лепшых вершаў паэта, а таксама няспыннае ўдасканальванне ягонага пісьма – вось што надае паэзіі Танка індывідуальнасць і нязменную папулярнасць сярод чытачоў. І гэта нават пры тым, што імкненне пісаць на злабадзённыя пытанні ў нашыя дні робіць некаторыя ягоныя паэмы безнадзейна састарэлімі.\\
Радок 85: Радок 85:
   * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]]   * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]]
   * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]   * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]
-  * [[litpers>максім-танк]]+  * [[постаці/максім-танк]]
   * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]   * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]
  
творы/максім-танк/творчасць-максіма-танка.1755963802.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki