~~META: title = Максім Танк — Ірынка &keywords = прасіць, прасіла, вясна, вярнулася &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Ірынка" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Ірынка ====== Ірынцы спадабалася\\ Цудоўная вясна.\\ Як восені даждалася,\\ Пайшла прасіць яна,\\ \\ Прасіць нябёс не хмарыцца,\\ Вятроў – не галасіць,\\ Срабрыстых росаў раніцай\\ На травах не гасіць;\\ \\ Каб сонейка высокае\\ Свяціла на палі,\\ А кветкі сінявокія\\ Зноў на лугох цвілі;\\ \\ Прасіць сям’ю крылатую\\ З лясоў не адлятаць,\\ Бярозку расахатую\\ Лістоў не атрасаць...\\ \\ Прасіла яна шчыра так,\\ Прасіла ўсю зіму,\\ І мо’ вясна аж з выраю\\ Вярнулася таму.\\ \\ Вярнулася, пяе ізноў\\ З бярозкай над ракой,\\ Пяе сярод дуброў, лугоў\\ З Ірынкаю малой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]