Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-ёсць-такая-зямля

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Ёсць такая зямля

Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,
Пераліўчата ззяюць азёры,
Дзе стаяць веліканы – капцы-курганы,
Векавечным парослыя борам.
Ёсць такая зямля казак, песень, якіх
Больш нідзе не пачуць, не знайсці,
Дзе ў купальскую зачараваную ноч
Расцвітае цвет папараці.

Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш,
I адступяць ліхія нягоды,
Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе,
Будзеш помніць яе ты заўсёды.

Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне
Жыць, за плугам хадзіць і збіраць
Непаўторныя казкі і песні яе,
Каб, сябры, ўсе іх вам перадаць.

Падобныя старонкі

  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-ёсць-такая-зямля.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki